|
З вялiкай торбай завiтае Сон, каб дзяцей пачаставаць. Гiсторыяй з iскрыстых даляў, А потым дзецi будуць спаць. Накрыўшысь коўдраю лагоднай, Пабачаць добры зноў працяг. З мелодыяй дзiвоснай, роднай, З матулiнай пяшчотай на вуснах.
А сон замкне iскрыстым вочы, Перабярэ свой скарб i смех. Па дахах цiхенька закрочыць I пойдзе першы, чысты снег….
Сяргей Брандт, […]
Гуляе жабка ў “класікі” Бляшаначкай з карасікам. А побач — небаракі Чаргі чакаюць ракі.
Добры, моцны, светлы Божа! Ты ўсе бачыш, ты ўсе можаш! Папрашу зусiм нямнога- Мiласцi ўсiм ад Бога. Каб праўдзівей сталi людзi, Шчырасць ёсць – удзячнасць будзе! Каб гучалi простай казкай Словы: “Дзякуй“, „Калi ласка“.
Не гублялi, каб сумленне, Дай нам, Божа, адраджэнне! Кожны дзень стане, як свята- Усiм шчасця, усе багаты!
Данясiце мае словы […]
У сянях — на доле сена, I з яго тырчыць галоўка. Водзiць пыскаю нясмела Чорнаю, амаль кароўка. Вось дык кволенькае дзiва! Стаiць на нагах, хiстаецца. I глядзiць на ўсiх пуглiва, Светам божым захапляецца.
Нарадзiлась гэтым ранкам, Вунь, як малако цумбора. Мох зацвiў на голым ганку, Зноў каровак гоняць у поле.
Дзед махае нам падпружкай, […]
|
|