Усе рубрыкі

МЫШЫНЫ РЭВАНШ — СЯРГЕЙ БРАНДТ

Кожны дзень, чацвёрты год, На мышэй палюе кот. Мышы доўга разважалi, Доўга трэнера шукалi.

Запрасiлi аж з Карэi Пацучка сабе — сэнсэя. Ранiцой цяпер — зарадка, Потым трэнiнг па парадку.

Аж звiнiць ад крыку плот, Сцеражыся цяпер кот! Выхадзi змагацца з намi, Кот схаваўся за дзвярамi.

Сяргей Брандт, 06.04.2013

[…]

Cлон i парасон

Купiý слонiк парасонiк, Скача з iм , нiбыта конiк. Слану не трэба капюшон – Не схавае вушы ён.

[…]

Скарбонка — Сяргей Брандт

Я — глiняны парсючок, Маю сыценькi бачок. Я вясёлы i прыгожы, Бо збiраю толькi грошы.

А звiняць яны так звонка, Я — дзiцячая скарбонка. На палiцы стаю цяжка Памiж ваўком i чарапашкай.

Сяргей Брандт, 04.04.2013

Цімошка – Сяргей Брандт

Брат малодшы мой — Цiмошка, Спiць у сваiм маленькiм ложку. Носiць боцiкi малыя, Не пасуюць мне такiя. Есць з маленькай мiскi кашу, „Не смачная!”- малы кажа. Брат маленькi, а вакол Аж гудзiць ля брата дол.

Брат не ходзiць, ён маленькi, Поўзае, як жук старэнькi. Мама кажа: “Скора пойдзе! Усе цацкi твае знойдзе!”

Можа лекаў […]