|
Грымiць салют над Мiнскам, А мне здаецца — блiзка. Усе зорачкi ўсплескам, Як макi ды пралескi. Як ружы ў цёплым маi, Iх кожны атрымае. Зарнiцамi над Мiнскам, А мне здаецца — блiзка.
Народ уздоўж дарогi, Салют! Дзень Перамогi! А зорачкi, як блiзка, Амаль над самым Мiнскам.
Сяргей Брандт, 09.05.2013
[…]
Свята для ўсёй краiны, Вiсiць сцяг у небе сiнiм. I паўсюды – мора кветак, Нешта новае для дзетак. Па праспекту, гэтым часам, Ветэраны iдуць разам. З кожным годам усё меней, Хто дзядоў потым заменiць? Медалёў музычны звон, Што пяе салдатам ён? Пра пазгубленых сяброў, Брэст, Смаленск i Магiлёў. Кёнiгсберг, Вена, Берлiн… Побач з дзедам […]
ЯК ГУСЬ I ПЯТРУСЬ РАТАВАЛI БЕЛАРУСЬ I На ýсю нашу Беларусь Самы дужы пан Пятрусь. Ён жыве ý Слуцкiм краi, Травы розныя збiрае.
Слаýны хлопец той Пятрусь, З iм сябруе нават Гусь. I чужое парася Паважае Петруся.
Пятрусь.Мастак Алеся Жыткевiч
Паважаюць яго ракi, Усе вакол каты,сабакi. Пятрусь з iмi размаýляе, Цешыць, смешыць, […]
Спi, мая матуля, Дзень кароткi вельмi. Ноч ужо пачула Гукi калыбельнай. Спi, мая прыгожая, Цяжкi твае косы. Зоркi над пакосамi, Як бурштыны росы.
Спi, мая лагодная, Знiчка дагарае. А зямелька родная З лесам калыхае.
Спi, мая матуля, Адпачнiце ножкi. Поўнач прамiнула I прыснула трошкi.
Сяргей Брандт, 08.05.2013
[…]
|
|