Усе рубрыкі

ЗАМОВА АД НЕЧЫСЦI — Сяргей Брандт

Чытаецца тры разы ў ноч на Івана Купала

Хата з цёплымi вугламi, Хата з моцнымi дзвярамi. З празрыстымi вокнамi, Са спадарамi добрымi.

У куце вiсiць iкона, У касцёле асвянчона. Даматканы палавiк, Ёсць свой родны дамавiк.

За ахову — з мядком блiн, Ад дурных гасцей. Амiнь.

Сяргей Брандт, 17.06.2013

[…]

БАЙКА ПРА ХІТРАГА СМАЎЖА, ЯКІ ХАЦЕЎ СТАЦЬ ВЕЛЬМІ ЗНАКАМІТЫМ – Сяргей Брандт

У палове восьмай, з лесу, Смоўж паўзе пятлёй дахаты. Там ён быў, як “хлопец з прэсы”, Здымачкаў зрабiў багата. На вяселлi надта ж смешна, Хто прыдумаць змог такое? Бацька Сыч дачку паспешна, Выдаў за Тхарка старога.

Тхарок-пан жыве ў дубе. Мяшкоў пяць цяжкога збожжа. Выпiць ён, паесцi любiць, Маеш грошы — то ўсё можна.

[…]

НЕМАЎЛЯТКАМ – Сяргей Брандт

Спiць бярозавы лясок, Не б’е рака ў ладкi. Ноч згубiла паясок Каля бабрынай хаткi. Ходзiць, камышом шумiць, У поцемках шукае. I да ранiцы гарыць Месяц у зорным краi.

Праз бярозавы лясок Да бабрынай хаткi. Ноч знайшла свой паясок, Спiце, немаўляткi.

Сяргей Брандт, 23.03.2013

[…]

Ігар Кузьмініч: Пра Баранчыка-гультая, які хацеў каб яго проста так кармілі

Жыў быў Баранчык. Звычайны Баранчык, які на першы пагляд нічым не адрозніваўся ад іншых. Меў звычайныя закручаныя рожкі, звычайны беленькі кажушок ды звычайныя маленькія барашкіны капыты.

 

Але быў той Баранчык вялікім гультаём. З ранку да вечара ўсе звяры шчыруюць, ежу сабе на зіму назапашваюць.

[…]