Усе рубрыкі

ШТО РАСКАЗАЎ СТАРЫ МЛЫН — Сяргей Брандт

Частка дзясятая НАЛIБОКСКАЯ НЕЖЫЦЬ Не кожны верыць, што так i было Дачка вясковага равiна Пасля хваробы памярла. Гадкоў шаснаццацi, Марына, Як ружай квёлай адцвiла.

Замест малiтвы — толькi мова: „Нявiннасць нельга харанiць!” „Патрэбна вызваць поца Шлёму!” Закон Талмуда, што тут гаварыць!” Чакала ў труне нявеста Шлюб свой заветны назаўжды. У хатцы цёмнай мала месца […]

ПАНЯМОНСКI РАЙ – Сяргей Брандт

За ракою — Панямонне, А за лесам – Шчыры Гай. Сад калгасны i затонi, Маеш час — дык завiтай.

Птушак рэдкiх i не бачыў? Вунь касач, фазан, глухар… Зайцы па капусце скачуць, Панямонскi зубр, як цар. Рысь нырнула ў асiннiк, Трэск сарокi на ўвесь лес. Навiн свежых i актыўных Доўгi лямант да нябес.

[…]

Ігар Кузьмініч: Пра тое як Нёман атрымаў сваё імя

Гародня стаіць на рацэ Нёман. Гэта ведаюць усе гарадзенцы. А ці ведаеце вы чаму наша рака так называецца? І што азначае слова Нёман? Ну то слухайце:

Некалі даўно, вельмі даўно біла на нашай зямлі крыніца жыцця. Шмат у тыя часы было вады на нашай зямлі. З-за гэтага амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі было […]

ПРАЦАВIТАЯ ПЧАЛА – Сяргей Брандт

З мёдам сонца прынясла Працавiтая пчала. А збiрала з розных кветак, Дзень у дзень, амаль усё лета. Запаўняла мёдам соты — Вельмi смачныя турботы. Вулей, дзетак даглядала, Зноў на працу вылятала.

У пчалы сон невялiчкi, Як святло, што маюць знiчкi. Узiмку будзе адпачынак, Заслужыла, малайчына.

Сяргей Брандт, 10.09.2013

[…]