Усе рубрыкі

ПАНЯМОНСКI РАЙ – Сяргей Брандт

За ракою — Панямонне,
А за лесам – Шчыры Гай.
Сад калгасны i затонi,
Маеш час — дык завiтай.

Птушак рэдкiх i не бачыў?
Вунь касач, фазан, глухар…
Зайцы па капусце скачуць,
Панямонскi зубр, як цар.
133334
Рысь нырнула ў асiннiк,
Трэск сарокi на ўвесь лес.
Навiн свежых i актыўных
Доўгi лямант да нябес.

У рацэ шляхтуюць плоткi,
Спiць на дне заможны лiнь.
Верасковы смак салодкi,
На прасторы погляд кiнь.

Ад пакосаў i да лесу
Ляжыць святасць-хараство.
Анёл, краю спеўшы песню,
Не дапусцiць сюды зло.

За ракою — Панямонне,
А за лесам — ШчырыГай.
Сад калгасны i затонi,
Для жыцця ў вёсцы — рай.

Сяргей Брандт, 15.09.2013

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>