Усе рубрыкі

Кажушок для бярозкi — Сяргей Брандт

Не гамонiць рэчка, Пад лядочкам спiць. Мароз у цёмны вечар Памiж двароў стаiць.

Клямкай рыпiць цiха, Але ж не ўвайсцi. Грубка дымам пыхне: «Мароз, у лес iдзi.

Пашый бярозцы квёлай З завейкай кажушок. А холад невяcковы Схавай у свой мяшок.»

Сяргей Брандт, 03.02.2014

[…]

Вярблюд

Хто не бачыỳ? Вось дык цуд! Ездзiць на каньках вярблюд. Дрэсiроỳшчыца вярблюда- Знакамiцейшая Люда.

вярблюд

Люда хлопне пугай «шчоỳк»: «Спiнку роỳна, вярблюдок!» Ён i плача, i плюецца, Бо спiна яго не гнецца!

[…]