Усе рубрыкі

АПОШНІ ДЗЕНЬ ЛІПЕНЯ — Сяргей Брандт

Туман схавае далягляды Перад вялікім летнім святам. Каб абнавіць жыццё святочным Ён пыл прыб’е вільготнай ноччу.

Расой лугі напоіць, ранкам Пральецца белым уздоўж ганка. Грыбніц у хвойнік нацярушыць І абтрасе свавольна грушы. Стаміўшыся прысне за лесам, На павуцінцы дыямант развесіць. Калі прамень над вёскаю пральецца, Туман да вечара нябачным застанецца.

Сяргей Брандт, […]

КАЛІ ШЧАСЦЕ ІДЗЕ ЗА ТАБОЙ УСЛЕД — Сяргей Брандт

На адным лясным хутары жыла сям’я панскага лясніка: бацька, маці і тры сыны. Старэйшы меў ужо амаль дваццаць гадкоў, сярэдні толькі сямнаццатае лета сустрэў і малодшы — зусім маленькі дзесяцігадовы хлопчык Цімошка. Розныя былі браты па сваіх поглядах на жыццё і па адносінах да простага беднага люда. Адзін грошы, заробленыя ў скарбонку хаваў, […]

ВОЛЬНАМУ — ВОЛЯ, ШАЛЁНАМУ — ПОЛЕ — Сяргей Брандт

ГЕРОЮ НЕВЯДОМАГА ПАЎСТАННЯ 1863 г. БАЛЯСЛАВУ КАЛЫШКА

Мокрыя дошкi на плошчы бязмоўнай — Счарнеўшы ад болю нямы эшафот. Дождж марасiць, туман шэраю воўнай, Лета с крывёю ў паўстанчаскi год.

Пятля з канаплянай бруднай вяроўкi Цяпло катаванага доўга хранiць. Паны за сталамi з вясёлай суполкай Жыццё памiнаюць, грак чорны крычыць.

Не зняў капялюш, […]

Я спадніцу ляльцы сшыла… — Сяргей Брандт

Григоре Виеру “Швея”

http://www.peoples.ru/art/literature/poetry/newtime/grigore_vieru/poetry_shveja.shtml

Пераклад на беларускую мову. Сяргей Брандт

Я спадніцу ляльцы сшыла, Кофтачку затым зраблю. Скажа лялька ціха: “Мама”, Для дачкі не сапсую.

23.07.2014