Усе рубрыкі

Спяць натомленыя цацкі

Лялькі, кніжкі спяць і птушкі, —

Дзень прайшоў.

Зачакаліся падушкі

Малышоў.

Нават казка спаць лажыцца,

Каб уночы нам прысніцца,

Ты ёй пажадай

Баю-бай!

 

Можна ў казцы пакатацца

На кітах.

Па вясёлцы праімчацца

На катах

І сланятка ўзяць за вушкі

І злавіць пяро жар-птушкі.

Вочкі закрывай,

Баю-бай!

 

Баю-бай, павінны людзі

Ноччу спаць.

Люлі-люлі, […]

Заручаныя летам. Сяргей Брандт

Я табе, каханая, ружу прынясу, Упляцi пунсовае ў сваю касу. Дождж пад вечар скончыцца, любая мая, Косы твае доўгiя — чысцiня твая.

Сена невясомае складзена пад дах, Ты ляжыш прыгожая на маiх руках. Я цябе, шаноўная, цераз ноч нясу, Расплятаюць поцемкi з кветкаю касу. У тумане пасвiцца каля рэчкi конь, Стан твой уздымаецца […]

Дзе мова тваiх бацькоў? — Сяргей Брандт

Каляровае смецце i гразь Змые першая навальнiца, Як замову адшэпча.

Дык дзе Яно Жыццё апасля Смерцi? Можа ў нараджэннi тваiм?

Тры крокi да зорак, Тры крокi да зямлi, У кожнага свой шлях.

Кажуць старыя людзi: “Не ўсё, што блiшчыць, Мае кошт золата”.

Дзе i куды Хаваюць свае грахi Бессардэчныя iмгненнi?

Ты ведаеш […]