Вы не з Палесся? — Не, мы з Мiншчыны,
Такiя ж вёскi, справы звычныя.
Такiя ж людзi з працай у поце,
Збанкi глiняныя на плоце.
А лён цвiце заўжды блакітным,
I Белая Русь пiшацца злiтна.
Хоць мова наша трохi рознiць,
Адна зiма на ўсiх ды вёсны.
Арнамент кроснаў, тыя ж дзецi,
Адно святло нам грэе, свецiць.
Адна зямля бацькоў i продкаў,
Ды шлях жыцця такi кароткi.
А лён цвiце заўжды блакiтным,
I Белая Русь пiшацца злiтна.
Хоць мова наша не ўсiм даецца,
Адна зямля, лясы, палi ад сэрца.
Сяргей Брандт, 25.05.2013
Каментаваць