Кацілася торба
Зь вялікага горба.
А ў той торбе
Хлеб, паляніца,
Зь кім
ты
хочаш
падзяліцца?
***
Кацілася торба
З высокага горба,
У гэтай торбе
Хлеб і рыс,
З кім ты хочаш,
З тым і дзялісь.
***
Ехаў жаўнер із бальніцы,
Знайшоў белы рукавіцы.
Думаў, думаў, куды дзеці -
Лепш на ручаньку надзеці!
***
Рэльсы гнуцца, рэльсы гнуцца,
Пад мастом паны дзяруцца,
Адзін маленькі панок
Удзірае без парток.
А назаўтра рыбакі
Прывязьлі яму парткі.
А ён дзякуй не сказаў,
Толькі дулю паказаў.
***
Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:










