Светка-катлетка, длінная шкарпэтка

Андрэй не дурэй,
Не дзяры капоты!
Не ты ткаў,
Не ты праў
Не твае работы!
Апанас, Апанас!
Твая жонка у нас
Увалілась у квас,
Лаві сем год нас!
Віця, Віця, Віцяля,
З’еў карову і цяля.
І дванаццаць парасят
Толькі хвосьцікі вісяць.
Людзік – пудзік.
- Мікіта! Ці ты та?
- Не я то, мой та-та.
Мікіціха дзяжу месіць,
А Мікіта сьпіну чэшыць.
Мікіта дровы сячэць,
А Мікіціха бліны пячэць.
Сячэць дровы яловыя,
Пячэць бліны паловыя.
Натальля – пральля.
Кузьма – вераценьнік.
Пайшоў у бярэзьнік,
Сабакі дагналі,
Нагу адарвалі.
Сяргей-верабей
На кані катаўся,
Рукі, ногі паламаў,
Без штаноў застаўся.
Піліп да ліпы прыліп.
Дзілінь-дзілінь-баў!
Саўка прапаў!
Палажылі Саўку
На белую лаўку.
Лаўка трасецца.
Саўка сьмяецца.
Курачка сакоча –
Савачка рагоча.
Дзілінь-дзілінь-баў!
Саўка прапаў!
Светка-катлетка,
Длінная шкарпэтка.
Франак – абаранак.
Юзік скруціўся ў гузік.
***














Вот, меня дедуля всегда дразнил:
А Miкiта сеяў жыта,
А Мікіціха гарох.
А Miкiта павалиўся,
А Мікіціха навярох!
Исправьте если что )