Вой, пчала! Дапамажыце, людзі добрыя! Адчапіся, пчала!…
Комікс з сайту bennyandbooney.com
|
||||||
Адчапіся, пчала!…Вой, пчала! Дапамажыце, людзі добрыя! Адчапіся, пчала!…
Комікс з сайту bennyandbooney.com ужо 18 абмяркоўваюць Адчапіся, пчала!…Каментаваць |
||||||
Copyright © 2024 Казкі беларускія - Калі ласка, перадрукоўвайце матэрыялы, але стаўце па магчымасці спасылку! При перепечатке ссылка обязательна! Cачыненняў не маем, але казак - даволі! -> RSS пастоў | RSS каментараў Працуе на WordPress & Atahualpa |
Выбачайце, а як жа аўтарскія правы?
вы падазраяце, што bennyandbooney.com нам не дазволілі публікаваць гэты комікс, ці што?:)
to admin:
не, ёсьць падазрэньне, што ў вас няма дазволу на беларускі пераклад комікса
Я не падазраю, а ведаю, што гэты пераклад я чытала ўжо некалькі год таму, а імя ягонага аўтара я тут ня бачу, і спасылкі, адкуль пераклад узяты, таксама ня бачу. Паводзьце сябе прыстойна.
ці вам не сорамна, дзяўчынкі, ці вы ўжо зусім падурэлі? які дазвол на пераклад коміксу? мо вам здаецца, што перакласці тры слова — і вы на іх маеце права, нават калі малюнкі не вашыя? непрыемна вас чытаць… здаецца, з-за такіх, як вы, у Беларусі ўсе адзін з адным і грызуцца…
замест таго, как падтрымаць новы праект, каб паспрыць таму, што беларускія казкі і матэрыялы будуць распаўсюджвацца, ды знойдуць новую аўдыторыю, ды каб падумаць пра тое, што гэта можа вам прынесці, і як пазытыўна разам нешта зарганізаваць, вы перш за ўсё пачынаеце свае інтарэсы абараняць… які сорам…
2 nia_ja: выбачайце, а на тое, каб па-беларуску размаўляць, нам дазвол ад вас не патрэбен?
вельмі шкада, што вы пачалі на сваім форуме абліваць брудам гэты праект, нават не падумаўшы пагутарыць з яго стваральнікамі і нічога не абмеркаваўшы. і гэта пасля таго, як мы на вас паставілі кучу спасылак і ніколі, і ніяк не разглядалі партал Дзеткі як канкурэнтаў. Вельмі засмучае гэта, вельмі — зусім усё ў Беларусі дрэнна, калі нават прасунутыя беларускія мамы аддаюць перавагу таму, каб ў першую чаргу палаяцца, а толькі потым паспрабаваць дамовіцца…
паглядзіце на сябе з іншага боку, падумайце, што вы на сваім форуме пішыце, ацэніце гэта крытычна і задайце пытанне, чаго ж вы жадаеце гэтым дамагчыся… потым прыходзьце да нас, рэгіструйцеся — і давайце працаваць разам.
p.s. не трэба толькі хаміць, пераходзіць на асобы і “шукаць праўды” ў каментарах — такія каменты будуць выдаленыя.
p.p.s. персанальна да Kryscina ды julcik — ад вас не чакалі такога, сапраўды :/
Чым пісаць такія вялікія каментары, прасьцей папрасіць дазволу ў аўтара на разьмяшчэньне ягонай працы тут, ці ня так?;)
2 alena: Ведаеце, ёсьць такі закон аб аўтарскім праве. І гэты сайт, на якім столькі цудоўных матар’ялаў і такое добрае афармленьне, яго не выконвае.)
lavitae:
усё, вашага “аўтарскага” перакладу тут больш няма.
О, выдатна.)А ў іншых артыкулах мне таксама вам на шыю сядаць, каб што-небудзь зьмянілася?)
калі вы пра нешта канкрэтнае гаворыце, кажыце — выправім. калі проста каб ваду пакаламуціць ці на шыі пакатацца — лепш не трэба.
Добра. Матар’ял “Гуляем у хованкі — з 6 месяцаў!” Спытайцеся дазволу ў аўтара ці выдаліце.
дык вы аўтар ці не? нешта незразумела… і што канкрэтна вам ў тым артыкуле не падабаецца?
Не, я не аўтар гэтых матар’ялаў, але аўтар іншых.:) Страхуюся, каб потым і маё не сьцягнулі.)
калі вы не аўтар, чаго вы хочаце, не зразумела? ці вы сумняваецеся ў нашых магчымасцях звязацца з аўтарам, або менавіта вы з ім падпісалі нейкі дагавор аб эксклюзіўных правах на той матэрыял і зараз чагосьці патрабуеце?
выбачайце, не бачу далейшай неабходнасці з вамі размаўляць.
Я ўсяго толькі раю вам усё рабіць па законе. Прымусіць дакладна ні да чаго не магу, гэта на вашым сумленьні.
нашае сумленне чысцюткае.
за парады дзякуй.
але калі вы даяце парады, дазвольце і мне вам даць адну: выразней фармулюйце свае “прапановы да дзеяння”, і праблем з іх успрыманнем будзе менш. і жыць усім стане весялей:).
таксама, калі ў вас ёсць свае артыкулы ці цікавыя для беларускіх дзетак матэрыялы, далучайцеся да аўтараў — у нас вольная рэгістрацыя, будзем радыя.
прапаную адкінуць эмоцыі і падумаць над сапраўднымі плюсамі гэтага.
to admin: ня блытайце, калі ласка, паняткі: на тое, каб размаўляць па-беларуску дазволу ніхто прасіць не павінен (як і на любой іншай мове), а вось пераклад — гэта праца, прычым творчая, вось тут прасіць дазвол у аўтара неабходна. Гэта я вам як прафесійны перакладчык кажу.
to alena: Ды ніхто ні зь кім не грызецца, проста супраца павінна быць сумленнай ад пачатку. Няўжо вы думаеце, што “Дзеткі” б ад яе адмовіліся, калі б шаноўныя распрацоўшчыкі дадзенага рэсурсу да іх зьвярнуліся? Вы ж ня будзеце казаць, што чалавек, які скраў цацку ў вашага дзіцяці добры толькі таму, што ён зрабіў гэта па-беларуску, праўда? (тут ніякага пераходу на асобы няма — проста да прыкладу)
2 nia_ja: не блытайце, калі ласка, той бруд, што вы пачалі пісаць на сваім форуме з пазітыўнай супрацай, пераклады трох словаў для коміксу і прафесійныя пераклады, ну і ня трэба таксама гэтых інсінуацый — ніхто у вас цацкі не краў, ні па-расейску, ні па-беларуску, а вось вашыя сяброўкі адвінавачваюць ужо ўсіх тут ледзьве не ў карупцыі і г.д.
любое дзеянне можа (хоць і не павінна) выклікаць АДЭКВАТНАЕ процідзеянне. ваша ж процідзеянне (Дзетка-“абаронцаў”, маецца на ўвазе) сёння зусім не адэкватна. таму раздумайцеся, прааналізуйце самастойна інфармацыю, перастаньце зняважліва выказвацца пра нас, і лепш далучайцеся, каб разам стварыць штосьці новае і добрае.