Усе рубрыкі

Агнія Барто па-беларуску: Цацкі

Зайку кінулі на лаўку,
Пад дажджом застаўся зайка.
Злезці долу сам не мог —
Увесь да нітачцы прамок.

barto_zaika

Бычок

Ідзе бычок, хістаецца,
Бядуе: “Ай-я-яй!
Вось дошчачка сканчаецца,
Звалюся зараз я!”

barto_byk

Слон

Cпаць ужо час! Заснуў бычок,
Лёг у скрынку на бачок.
Сонны мішка лёг у ложак.
Толькі слонік спаць не хоча —
Галавой ківае слон —
Ён Сланіхе шле паклон.

Таня

Наша Таня гучна плача —
Выпусціла ў рэчку мячык.
Ціха, Танечка, не плач —
Не патоне ў рэчцы мяч!

barto_mjach

Караблік

Матроская шапка,
Вяроўка ў руцэ,
Цягну я караблік
Па хуткай рацэ,
Імчаць жабаняты
За мной па пятах
І просяць мяне:
— Пракаці, капітан!

Кот і грузавік

Не, дарма мы вырашылі
Пракаціць ката ў машыне:
Кот катацца не любіў —
Грузавік перакуліў!

barto_kot

Самалёт

Самалёт збудуем самі,
Панясёмся над лясамі.
Панясёмся над лясамі,
Потым вернемся да мамы.

Агнія Барто
Пераклад: kazki.by
Акрамя “Бычок” — пераклад С.Cокалава-Воюша

1 казачнік нешта сказаў Агнія Барто па-беларуску: Цацкі

  • Алесь

    Можа, ня вельмі дасканала… але… ад сэрца, а таму дзякуй ад імя бацькоў… маленькіх ліцьвіноў!..

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>