Казка пра тое, як Ягорку кiслiца паiла (+mp3)
Ягорка з дзедам выправіліся ў грыбы. Раніца была сонечная, сонца моцна прыгравала. Таму Ягорку піць захацелася.
- Дзеду, а на ваду мы не забыліся?

Дзед ляпнуў рукой па палявой сумцы і вінавата адказаў:
- Дома на стале засталася.
- А я піць хачу…
- Што ж, трэба дадому вяртацца, – сказаў дзед.
Сумным стаў Ягорка – надта ж хацелася яму знайсці цара-баравіка.
Дзед хітра ўсміхнуўся:
Дзед паказаў на палянку між ялін. Яна была зарослая зялёнымі раслінамі. А на кожнай з іх між трыма сэрцавіднымі лісцікамі блішчала уйная кропелька расы.
- А як яе прасіць? – спытаў Ягорка.
- Трэба на калені стаць і расінку з кіслінкі спіць.
Ягорка так і зрабіў – стаў на калені і пачаў з кіслінак расінкі співаць. Дзед таксама прысеў, сарваў некалькі раслінак і пачаў іх есці. Ягорка здзіўленна паглядзеў на дзеда.
- Паспрабуй і ты, – прапанаваў дзед.
Ягорка сарваў кіслічку, пажаваў і ўсклікнуў:
- Дзеду! А смачна, зусім як шчаўе!
“Таму кісліцу яшчэ і заячым шчаўем завуць, бо яе зайчыкі любяць і з яе расінкі п’юць, – здагадаўся Ягорка. Смагі ён ужо не адчуваў.
А калі вярталіся з грыбоў, на ўзлеску, пад асінкаю, у густой траве Ягорка знайшоў цара-чырвонагаловіка! Капялюшык вялікі, як ягоркава бярэтка, ножка крамяная – Ягорка грыба нават у кошык не паклаў, у руках па вёсцы дадому нёс, каб усе бачылі…
Аўтар: Алесь Жук
Слухаць аўдыё:Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version . You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Цудоўна чытае гісторыю – вельмі раім паслухаць.
Таксама магчыма …
***
















Новыя каментары