Усе рубрыкі

Агнія Барто — У школу

Ад чаго сягоння ноччу
Ўскочыў ён дзесяты раз?
А таму, што ён сягоння
Паступае ў першы клас.

Агнія барто казки

Ён цяпер не проста хлопчык –
Навічок Пятрок цяпер,
У яго на новай куртцы
Адкладны блішчыць каўнер.

Ён прачнуўся сярод ночы,
І негледзячы на змрок,
Ён спалохаўся страшэнна,
Што спазніўся на ўрок.

Апрануўся ён умомант,
Са стала пенал схапіў.
Наўздагон пусціўся тата,
Ля дзвярэй яго злавіў.

За сцяной суседзі ўсталі,
Запалілі там святло.
За сцяной суседзі ўсталі,
Потым ціха зноў было.

Разбудзіў усіх у доме
І заснуць не мог Пятрок.
Нават бабка ноччу сніла,
Што завучвае ўрок!

Нават дзед стаяў ля дошкі –
Сон убачыў ён такі,
Што не можа ён на карце
Адшукаць Масквы-ракі.

Агнія барто казки

…Ад чаго сягоння ноччу
Ўскочыў ён дзесяты раз?
А таму,што ён сягоння
Паступае ў першы клас.

Агнія Барто
Пераклала Эдзі Агняцвет

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>