Усе рубрыкі

Асмялеўшае шчаня – Сяргей Брандт

Маленькае хлуслiвае шчаня
Ганяла пылянят ля самай хаты,
Насустрач раптам – гусачок цыбаты,
Яго баяцца ўсе ад Муркi да каня.

Маленькі шчаня

I што рабiць, ён возьме і ўшчыпне,
Хавацца трэба пад сухiя дровы.
А можа ў пуню да рудой каровы?
Пакуль пагроза зноў не прамiне.

Прайшоу гусак паважна па двары,
Шчаня застыла шэранькiм паленцам.
А потым кулем паняслося ў сенцы,
Дзе гаўкнула ўголас разы тры.

Што мне гусак – я спадару служу!
Магу сагнаць з дзяляначкi авечку.
Пакуль гусак не вернецца пад вечар -
Вартую гаспадарку i суседскую мяжу.

Сяргей Брандт, 01.04.2013

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>