Усе рубрыкі

Дзінь-бразь, выйдзі, князь!

Беглі коні пад мастамі 3 залатымі капытамі. Дзінь-бразь, Выйдзі, князь!

***

Едзе брычка, званок звоне, Выйшла пані лічыць коні: — Раз, два, тры, Выйдзі, малы, ты.

***

Ехаў мужык па дарозе, Зламалася калясо ў возе. Колькі трэба спіц, Каб калясо пачыніць?

*** Ішоў баран па бару, Ірваў капусту, лебяду. Што сарве, то […]

Ас бас кіслы квас выбірайся чорт ад нас!..

Сядзіць немец на паліцы, Лічыць дзеці на вуліцы: Айн, цвай, драй — Міша вылятай.

***

На стале ляжала міна, Па-нямецку гаварыла: — Энік, бэнік, шмык, Выйдзі, маленькі мужык.

***

Сядзіць зайчык на прыпечку, Лічыць дзяцей па-нямецку: — Сьцяпан, Лявон, Выйдзі вон.

***

Цок-цыгірок, Пана фіда-футарок. Прэла, гарэла. Вусь, барадусь, Кіслы квас, Лаві нас!

[…]

Ой, ня ешце мяне, сьвіні, бо я ваша гаспадыня!

Семь семярэй, І сямёра сьвіней. Сьвінка й сьвінчын брат, І сямёра парасят.

***

Ехала жаба на драбіне І зьляцела прама ў сьвіні. — Ой, ня ешце мяне, сьвіні, Бо я ваша гаспадыня.

***

Ходзіць сьвіння па двару І шукае лебяду, А за сьвіннёй стары дзед, Таму дзеду сорак лет.

[…]

Бочка-грэчка, выкінь чалавечка!

Бег сабака цераз мост, Чатыры лапы, пяты хвост!

***

Пярвеньныкі, Другеньчыкі, Кругі, Другі, Вон!

***

Пярвеньчыкі, Бярвеньчыкі, Я шышаў, Ты выйшаў!

***

Саломінка, Яромінка Прэла. Гарэла, На мора Ляцела. Касьцюк, Масьцюк, Радзівон, Пайдзі вон.

[…]