Усе рубрыкі

Галасуем за ТОПУ!

У суботу роўна апоўдні стартавала народнае галасаванне за лепшага тэлевізійнага вядучага Беларусі. Гэта адна з самых прэстыжных намінацый нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня». На сайце тэлеканала СТВ, які ў гэтым годзе адказвае за арганізацыю фінальнага шоу-2016, можна прагаласаваць за любімага вядучага (http://www.ctv.by/oprosy/kto-poluchit-priz-zritelskih-simpatiy).

У рамках выставы «СМІ ў Беларусі» было намінавана 22 персаналіі з усіх цэнтральных […]

Дашлi відэапытанне ў рубрыку “Чамучка” і атрымай шанц з’явіцца ў эфіры “Дабраранка”!

Увага! Конкурс ад “Калыханкі”!

Дзіцячыя праграмы “Калыханка” і “Дабраранак” прымае віншаванні з днем народзінаў. І запрашае паўдзельнічаць у конкурсе ды завітаць на выставу “Калыханцы-35!”.

У Мiнску адкрылася выстава “Калыханцы-35!”. Прапануем вам схадзiць туды бескаштоўна! Але для гэтага вы павiнны лепш за iншых прыдумаць імя для новага героя праграмы “Калыханка” — Яноцiка-хлопчыка!

Выстава працуе да 1 сакавiка, таму […]

Беларусь-3 запрашае на “Дабраранак”

З 15 лютага маленькіх гледачоў і іх бацькоў чакае сустрэча з новым “Дабраранкам” на канале Беларусь-3! Да знакамітага мядзведзіка Топы далучаецца кампанія вясёлых сонечных зайчыкаў – Кася, Лесік і Ясік. І гэта яшчэ не ўсё!

Рубрыка “Будзілка” дапаможа маленькім гледачам прачнуцца, далучыўшыся да музычнай іскрамётнай танцавальна-спартыўнай размінкі. Рубрыка “Мульціварка” рыхтуе для іх цікавыя […]