Усе рубрыкі

Беларусь-3 запрашае на “Дабраранак”

З 15 лютага маленькіх гледачоў і іх бацькоў чакае сустрэча з новым “Дабраранкам” на канале Беларусь-3! Да знакамітага мядзведзіка Топы далучаецца кампанія вясёлых сонечных зайчыкаў – Кася, Лесік і Ясік. І гэта яшчэ не ўсё!

Рубрыка “Будзілка” дапаможа маленькім гледачам прачнуцца, далучыўшыся да музычнай іскрамётнай танцавальна-спартыўнай размінкі. Рубрыка “Мульціварка” рыхтуе для іх цікавыя мультпрыгоды. “Дапамагайка” дасць карысныя парады і навучыць, як дзейнічаць у любой няпростай сітуацыі.

Абаяльны беларускамоўны доктар Андрэй Вітушка падкажа, як заставацца здаровым і ніколі не губляць аптымізму. Камп’ютарны сонечны зайчык Ясік раскажа, дзе ўсёй сям’ёй можна весела правесці вольны час.

У рубрыцы “Чамучка” нашы цікаўныя гледачы атрымаюць адказы на ўсе свае сто тысяч “чаму”. А разам з “Сяброўкай-вандроўкай” змогуць адправіцца ў неверагодна захапляльныя падарожжы па ўсім свеце! І ўсе гэтыя дзівосы з’явяцца ў новым яркім графічным абрамленні і новых дэкарацыях!

Наша праграма дапаможа гледачам правесці ранішні час цікава, карысна, весела і атрымаць зарад бадзёрасці на ўвесь день! Глядзіце “Дабраранак” на тэлеканале “Беларусь 3” па буднях у 7:20 раніцы!

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>