Усе рубрыкі

Балбатухi

Дзве балбочуць балбатухi. I гудуць яны,як мухi. Стаяць разам ля бярозы I стракочуць, як стакозы.

балбатухi

I гагочуць, быццам гусi, I качаюцца на пузе, Зубы скаляць, як бабры I пiшчаць, як камары,

[…]

Сярожа i садок

Заўтра свята — наш сынок Iдзе першы дзень ў садок. Увесь вечар ён збiраўся I прыгожа апранаўся.

сярожа i садок

Пяць разоў за ноч уставаў — Так садка свайго чакаў. А пад ранiцу,наш Божа Салодка так заснуў Сярожа.

[…]

Конь сябруе са сланом — Алег Старынчык

Конь сябруе са сланом Конь iржэ, смяецца слон. Застучыць конь капытамi, Слонiк хлопае вушамi.

Заiграе слон трубою, Конь кiвае галавою. Конiк весела гарцуе, А чагосьцi слон сумуе.

конь i cлон

Конь устане на дыбкi: «Ну, давай, як я зрабi!» Конiк радасна ўзбрыкне, Слонiк конiка мiне.

[…]

Паслухмяныя i не — Алег Старынчык

Паслухмяныя i не

I Жылi-былi ý адным сялe Паслухмяная i Не. Родныя яны сястрыцы, А як быццам чужанiцы.

Паслухмяна ýстае рана. Слухае, што скажа мама. Робiць усякую работу, У завiруху, дождж, спякоту.

Паслухмяныя i не,мастак Алеся Жыткевiч

[…]