Усе рубрыкі

Народныя загадкі пра неба

1. Вісіць сіта круглавіта, залатое, налітое…

2. Мяту, мяту — не вымяту, нашу, нашу — не вынашу, як пара пыйдзе — само яно выйдзе.

3. На полі Ярох рассыпаў гарох, як стала світаць — няма чаго збіраць!

4. Разаслана пасцілка, на ёй пясочак сярэбраны рассыпаны, а пасярэдзіне кружочак залаты…

5. Зароў вол на сто [...]

Жоўтыя загадкі

1. Залацісты ён, вусаты, А у кішэнях — сто рабятаў.

2. Жоўты ён і сыпкі, У двары насыпаны. Калі хочаш, можаш браць Ды гуляць!

3. У гародзе ля дарожцы Стаіць сонейка на ножцы, Жоўтыя праменьчыкі палаюць, Але не апякаюць.

4. У роснай траве Ліхтарык гарэў. А потым пацьмянеў, Патух І ператварыўся ў пух!

[...]

Загадкі-падманкі — слон, крот, салавей, лісіца

Не заўсёды адказ у рыфму з’яўляецца правільным ;)

Між карчакоў размесціць дом Шар калючы — добры… слон? Вожык!

Зямлю дзюбкай рыю, Быццам дом будую — Чарвячка шукаю ў рот! Адгадалі, хто я? …Крот?

[...]

Загадкі-падманкі

Не заўсёды адказ у рыфму з’яўляецца правільным ;)

Хто грызе на елцы шышку? Ну, вядома, гэта… мішка? Вавёрка!

У куратніку йдзе бойка! Хто завёў яе? Два… воўка? Пеўня!

Вельмі павольна і ціха Па лісцю паўзе…

[...]

Ст. 1 з 212