Усе рубрыкі

Аўтарка “Мама Му” ў Менску!

Сустрэча з Юі Вісландэр — аўтарам серыі дзіцячых кніжак пра Маму Му — адбудзецца ў Менску 12 лютага 2012 г. у кнігарні «ЛогвінваЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 14й — абавязкова прыходзьце!

Мама му на белорусском языке

Адбудзецца літаратурны ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кнігі Юі Вісландэр «Мама Му чытае» ды Юі і Тумаса Вісландэраў «Малы і Білан» — з удзелам аўтаркі і яе беларускай перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч!

Таксама будуць спевакі Зміцер Вайцюшкевіч і Галіна Казіміроўская, якія запісалі кружэлку з Юінымі казкамі і песенькамі.

Лялечны тэатрык Веранікі Фаміной «Лямцавая батлейка» прадставіць сваю версію Мамы Му.

Мульт з Мамай Му па-расейску:

***

P.S. Здзіўляе, дарэчы, нейкая няспрытнасць арганізатараў падобных мерапрыемстваў — не так ужо шмат беларускіх літаратурных сайтаў з наведвальнасцю да 1000 чалавек у дзень, але пры гэтым — ні ў каментарах напісаць не могуць, ні прэс-рэліз даслаць, ні самі запосціць, хоць рэгістрацыя тут свабодная…

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>