У палове восьмай, з лесу,
Смоўж паўзе пятлёй дахаты.
Там ён быў, як “хлопец з прэсы”,
Здымачкаў зрабiў багата.
На вяселлi надта ж смешна,
Хто прыдумаць змог такое?
Бацька Сыч дачку паспешна,
Выдаў за Тхарка старога.
Тхарок-пан жыве ў дубе.
Мяшкоў пяць цяжкога збожжа.
Выпiць ён, паесцi любiць,
Маеш грошы — то ўсё можна.
Лес гудзе – вось дык вяселле!
Тхор — стары, нявеста — кветка!
Дабра, шчасця так хацелi,
А якiмi ж будуць дзеткi?
Смоўж паўзе дамоў i марыць,
Як майстрам будзе вядомым.
Фотаздымкi бомбай стануць,
Ён — у цэнтры спрэчкi новай.
У часопiс возьмуць модны,
Продкi будуць ганарыцца.
У прызнаннi ўсенародным
Можна ўзяць i…ўтапiцца.
Свет карысны, не дзiвосны,
Прагматычны, без сумлення.
Прамiчком — ды пад калёсы
Трапiў рэпарцёр iмгненна.
Ранiцой у газеце дробны,
Прачытаў я той артыкул —
Смоўж загiнуў, a падробнa —
Пра вяселле, лес, пра выкуп …
Сяргей Брандт, 22.01.2013
Норм стих памог на уроке.Спасибо бальшое