Усе рубрыкі

Beatles па-беларуску: “Па-гля-дзі, па-гля-дай”

Казка па беларуску

Яська прадае на кірмашы тавар,
Зоська ў клубе песенькі пяе.
Яська кажа Зосьцы пра прыгожы твар,
А Зоська проста за руку яго бярэ.

Паглядзі, паглядай –Пазайздросці:
Гэта – жыццё на дваіх!

Ясь да ювеліра хуценька ідзе,
Залаты пярсцёнак ён бярэ.
Зосьцы падарунак у далонь кладзе,
А Зоська сціпла пасьміхаецца й пяе.

Паглядзі, паглядай –Пазайздросці:
Гэта – жыццё на дваіх!

Ужо не першы гадок жывуць,
Свой дом.
А вось і дзеці на двор бягуць
Вясёлаю чарадой.

Яську трэба ў краме разгрузіць тавар -
Дзеці прыбягуць дапамагаць!
Зоська робіць маскі на прыгожы твар,
На вечарыне сёння ў клубе ім спяваць!

Паглядзі, паглядай –Пазайздросці:
Гэта – жыццё на дваіх!

Зосьцы трэба ў краме разгрузіць тавар -
Дзеці прыбягуць дапамагаць!
Яська робіць маскі на прыгожы твар,
На вечарыне сёння ў клубе ім спяваць!

Паглядзі, паглядай –Пазайздросці:
Гэта – жыццё на дваіх!
А ты не верыш нам?
Пераканайся сам!

Пераклад Алены Церашковай, umrazum.wordpress.com

Бонус:

Ноты:
П имени па беларуску

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>