Усе рубрыкі

Бычок i козачка

Козачка пасецца на лужку,
Яна так падабаецца бычку.
Цэлы дзень ён на яе глядзiць,
Тупае, хвалюецца,мычыць:

«Козачка-каханачка, му-му!
Дазволь цябе ласкава абдыму».
Козачка капытцамi ýзбрыкне:
«Не чапаý бы ты, бычок, мя-не!»

козачка

козачка

«Самы лепшы я сярод бычкоý.
Усё аддам я за тваю любоý».
Траýку толькi козачка жуе
I ý адказ яму гаворыць: «Не!»

I не ведае бычок цяпер як быць.
«Вось даý Бог казу мне палюбiць?!
Козачка-каханачка, ме-ме,
Паглядзi хоць трохi на мяне!»

«Радасцi! Не бачыла быка!
Не трэба мне такога сябрука.
На мяне, каб болей не глядзеý,
Траýку б лепей смачненькую еý».

бычок

бычок

Цялушачка выходзiць на лужок,
Ёй так падабаецца бычок.

«Я ляжала на траве ýвесь дзень,
I пракусiý бачок мне авадзень.

Му-му-му, мой мiленькi бычок.
Падыдзi, пачухай мне бачок!»

Як пачула словы гэтыя каза,
Пакацiлася з вачэй сляза:

«Я табе пачухаю бачок!!!
Ты не ведаеш, што гэта мой бычок?»
I гаворыць козачка бычку:
«Каханы, пайшлi разам на раку,

Будзем кветачкi духмяныя збiраць,
Купальскiя вяночкi надзяваць!»

верасень 2011г.

1 казачнік нешта сказаў Бычок i козачка

  • Дзякуй за вершык!
    Калі ласка, паглядзіце, як ён адрэгаваны, і наступныя рабіце, як і гэты. Зараз яны у чарнавіках, бо трэба трохі дапрацаваць…

Каментаваць kazkiby Скасаваць камментар

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>