|
Аднойчы ў кватэры Дырэктара Заапарка адключылі ваду, ды не гарачую, а наогул усякую.
Дырэктар вельмі засмуціўся. Як жа ж ён, нямыты, з’явіцца перад наведвальнікамі заапарка? І нават больш таго – як жа ж ён, нямыты, з’явіцца перад насельнікамі заапарка? Бо насельнікі гэтыя мыюцца некалькі разоў на дзень: птушкі старанна чысцяць сваё пер’е, тыгры вылізваюць свае паласатыя футры, а бегемот дык і зусім з вады не вылазіць…
Аднак служба ёсць служба, і нямыты Дырэктар у патрэбны час прыбыў у заапарк.
Звяры адразу зразумелі, што ў Дырэктара сёння здарылася нейкая непрыемнасць. Чытаць далей » Водныя працэдуры. Казка пра слана і дырэктара заапарка
Па-мастацку
Воўк кату
На пяту
Нанёс тату.
Кошачку здзівіў
Сяброўку —
Кот зрабіў
Катуіроўку!
Уладзімер Мазго
Гэты верш - з новай дзіцячай кнігі Рыгора Барадуліна -Выпаў грук у грома з рук- Ёсьць павук, нябачны, быццам сон,
Павуцінаю няўлоўны ён.
Абвівае шар зямны з імпэтам.
Той павук завецца інтэрнэтам.
Што было, што ёсьць,
Што будзе ў сьвеце –
Зьвесткі ёсьць пра ўсё ў інтэрнэце.
З дому не выходзячы нікуды
Можаш слухаць птушак, быццам цуды.
Ні пяра ня трэба, ні паперы
Сябру ліст прыслаць. Нячутна ў дзьверы
Грукнецца нябачны пашталён,
Ліст у той жа міг уручыць ён.
Слухай інтэрнэт, чытай, пішы –
Але й сам мазгамі варушы!
Рыгор Барадулін Чытаць далей » Павуціньне — вершык пра інтэрнэт (+mp3)
Жылі-былі каток і пеўнік. Збудавалі яны хатку пры лесе.
Кажа раз каток пеўніку:
— Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачыніся й нікога ня пускай у хатку.
І пайшоў.
Ажно прыбягае ліска пад акенца ды просіць:
— Пеўнік, пеўнік, адчыні!
Памяла мне пазыч.
Прыехалі госьці з Замосьця, няма чым печ вымесьці, пірагі пячы.
Прыбягае ліска пад акенца ды просіць...
А пеўнік на гэта:
— Зводзіш ты мяне, зводзіш, ты мяне абманеш. Не адчыню я хаткі й табе нічога ня дам.
— Ах, які ж ты злосны! — кажа ліска.
— А я не маню, каб я жыла. Ну, калі ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок!
Адчыніў пеўнік акенца і дае ёй памяло, а ліска не за памяло, а за яго — ды наўцекі.
Стаў пеўнік галасіць: Чытаць далей » Каток з пеўнікам ды ліска
|
|