Усе рубрыкі

Ой, ня ешце мяне, сьвіні, бо я ваша гаспадыня!

Лічылкі па-беларуску

Семь семярэй,
І сямёра сьвіней.
Сьвінка й сьвінчын брат,
І сямёра парасят.

***

Ехала жаба на драбіне
І зьляцела прама ў сьвіні.
— Ой, ня ешце мяне, сьвіні,
Бо я ваша гаспадыня.

***

Ходзіць сьвіння па двару
І шукае лебяду,
А за сьвіннёй стары дзед,
Таму дзеду сорак лет. Чытаць далей » Ой, ня ешце мяне, сьвіні, бо я ваша гаспадыня!

Бочка-грэчка, выкінь чалавечка!

lichylki1

Бег сабака цераз мост,
Чатыры лапы, пяты хвост!

***

Пярвеньныкі,
Другеньчыкі,
Кругі,
Другі,
Вон!

***

Пярвеньчыкі,
Бярвеньчыкі,
Я шышаў,
Ты выйшаў!

***

Саломінка,
Яромінка
Прэла.
Гарэла,
На мора
Ляцела.
Касьцюк,
Масьцюк,
Радзівон,
Пайдзі вон. Чытаць далей » Бочка-грэчка, выкінь чалавечка!

Чэрці ў возеры купалісь

Водзяць чэрці карагод...

Ішоў Ціхан па масту,
Праваліўся ў ваду.
Бульк!

***

Чыкі-чыкі-чыкарок,
Паня, Фёдар-Федарок.
Тлела, гарэла, замуж хацела…

***

Апанас, Апанас!
Твая жонка у нас
Увалілась у квас
Лаві сем год нас! Чытаць далей » Чэрці ў возеры купалісь

У куце сядзіць мядзведзь

У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка невялічка
Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладкі,
Маслам падлівае.
Мышанятка жвава, гладка
Катку памагае.

Мядзведзь. Ілюстрацыя Ю.Кавыршына

Сядзіць, сядзіць белка
На арэхавым кусце, Чытаць далей » У куце сядзіць мядзведзь