Усе рубрыкі

МАТУХНА, МАТУЛЯ – Сяргей Брандт

Матухна, матуля
Добрая мая!
Чуеш як зязюля
Плача ў палях?
село
Мiлы мой сыночак,
Мне i не чуваць.
Вечар доўгi, ночку
Трэба моўчкi ткаць.

Матухна, матуля
Толькi паглядзi,
Як зорачкi-красунi
Мiргаюць дзе-нiдзе.

Мiлы мой, радненькi,
Мне не паглядзець.
Ранiца шарэнька,
З працай не паспець.

Матухна, матуля
Трохi адпачнi.
Сена ўсё згарнулi
Цёплыя дзянькi.

Малы ты, сыночак,
Мне дапамагаць.
А хто спляце вяночак,
Калi я буду спаць?

Сяргей Брандт, 22.06.2013

САПРАЎДНЫ ЧАРАЎНIК – Сяргей Брандт

Я — вядомы чараўнiк!
Прачытаў я мноства кнiг.
Ведаю пра то, пра гэта,
Бо вандрую цераз лета.
2151 (1)
Крэблi-Краблi-Бумс.

Бачу думкi дрэваў, кветак,
Сны чытаю малых дзетак.
Ведаю я мову птушак,
Гукi вецярок цярушыць.

Крэблi-Краблi-Бумс.

Мне дапамагаюць зоры,
Чытаць нябесныя ўзоры.
Я — сапраўдны чараўнiк!
Вось я тут, а вось я — знiк…

Крэблi-Краблi-Бумс.

Сяргей Брандт, 21.06.2013

КАЛI ЦВIЦЕ ВЕРАС – Сяргей Брандт

Верас духмяны чароўным цвiце,
Водарам цягне з хаты дзяўчынку.
Быццам бурштыны сляды на расе,
Куды завядзе яе стужка-сцяжынка?
4950480831_986c3c651c
У мох асцярожна ступае нага,
Хвоi сяброўку з бакоў абступаюць.
Мелодыя льецца срабром ад стаўка
I ценi-гарэзы ў лес адступаюць.

Дзяўчынка танцуе, а з ёй карагод
Закруцяць да ранiцы жвавыя зоркi.
«Шаноўная» — шэпча здзiўлёна чарот,
Паклоняцца ёй травянiстыя зёлкi.

Нiхто не заўважыць — туман абгарне,
Схавае надоўга лес ды дзяўчынку.
I знiклi раптоўна сляды на расе,
Як знiкла вузкая лясная сцяжынка.

Сяргей Брандт, 20.06.2013

САМАЯ МАЛЕНЬКАЯ КАЗКА — Сяргей Брандт

Увесь дзень ідзе нудны і халодны дождж. Птушкі пахаваліся пад дахі шэрых будынкаў, звяры — ў свае норы. Пуста навокал, вільготна і трохі сумна. Толькі казачнік, падкінуўшы ў камін новую порцыю сухіх смалістых дроў і даліўшы ў чарнільніцу свежых чарнілаў, уладкаваўся за шырокім дубовым сталом. Ён піша новую гісторыю. Рыпіць пяро, кладуцца радкі на лісток і нараджаецца цікавая казка. Ён пражыў доўгае, часам не заўсёды шчаслівае жыццё, але быў і заставаўся добрым чалавекам. А яго казкі сталі вернымі сябрамі для маленькіх дзяцей на ўсім белым свеце. Сёння ён стварыў новую казку. Казку пра старую хату …
Donald_Zolan_12
У адной далёкай усходняй краіне, на самым узлеску старажытнага лесу, стаяла трухлявая хатка. Дзверы пакрывіліся з часам, а ў некаторых вокнах не хапала шкельцаў. У коміне даўно ўжо пасялілася сямейства шустрых і крыклівых галак. Сад зарос чорным бульнягом і было вельмі цяжка адгадаць, чый ліст і каму ён належыць, бо перапляліся паміж сабой ўсе галінкі. Двор прыйшоў у запусценне – адно раздолле для палявых шэрых мышэй. Часам, загнаны злым ваўком, забягаў сюды хавацца маленькі зайчык.
Цэлымі днямі хатка ўсё рыпела і скавытала, як кінуты дзіцем шчанюк, пляскала зламанымі аканіцамі і чакала, калі ж з’явіцца яе госць.
Колькі разоў змяніў сад лісце, яна ўжо нават перастала лічыць. І яшчэ больш станавілася сумнай і разгубленай. Але вось аднойчы яна пачула крокі на маленькай сцяжынцы, а потым нячутна рыпнула брамка, упускаючы дзіўнага госця, затым у свідравіне замка некалькі разоў перакруціўся жалезны ключ і хатка прачнулася. Гэта быў яе Гаспадар. І яна ласкава адгукнулася састарэлай падлогай. Пачуўшы гэта, чалавек сказаў: «Прабач мяне, што прымусіў цябе так доўга чакаць, дарога была вельмі доўгай, але зараз я ніколі цябе не пакіну. Ты верыш мне?» Раптам наляцеў цёплы вецер, шпульнуў прыгаршчай свежых кропель і яны пабеглі па нямытаму шклу. І здавалася, што хатка плача ад простага шчасця — у яе з’явіўся сапраўдны Сябар, якога яна так доўга чакала.
Казачнік дапісаў апошнюю старонку і ўсміхнуўся: «Як добра, што хатка знайшла сваё такое патрэбнае шчасце.»

Сяргей Брандт, 18.06.2013