Усе рубрыкі

ЗОРНЫ КОТ — Сяргей Брандт

Не бярэ з сабой у палёт
Мяне знаёмы Зорны Кот.
А як карцела паглядзець,
Дзе ён хавае зорак чвэрць.

image_560708130014093772211

Спытаць яго пра зорны шлях,
Якi я бачыў толькi ў снах.
I паглядзець на гару з xмар,
Дзе мые Кот свой зорны твар.

Але ў маiм дарослым сне
Кот Зорны лапкай не кране.
Вачэй маiх не той узрост,
Мiлькне над дахам яго хвост.

Сустрэча валіцца із рук,
Цябе шукаць пачне ўнук.
I ў летнi вечар, цераз год,
Яму прыснiцца Зорны Кот.

Сяргей Брандт, 10.02.2014

Кажушок для бярозкi — Сяргей Брандт

Не гамонiць рэчка,
Пад лядочкам спiць.
Мароз у цёмны вечар
Памiж двароў стаiць.

9393

Клямкай рыпiць цiха,
Але ж не ўвайсцi.
Грубка дымам пыхне:
«Мароз, у лес iдзi.

Пашый бярозцы квёлай
З завейкай кажушок.
А холад невяcковы
Схавай у свой мяшок.»

Сяргей Брандт, 03.02.2014

Дзед Мароз-чараўнік – Сяргей Брандт

Заплятае космы хмарам,
Гоніць сцюжу над ракой
Дзед Мароз з бялявым тварам
З доўгай-доўгай барадой.

4f37baff4487631ce4e5e5dd7795c2a2

Там, дзе пройдзе – гурбы снегу.
І звініць, іскрыцца лёд.
Ён з свайго цяжкога меху
Срэбрам зацярушыў плот.

Потым памазком халодным
Расфарбуе вокны ў сне.
Белых кветак цуд прыродны
Шыбу кожную кране.

Дзеткі ранічкай прачнуцца:
Вось дык дзед начараваў!
Снег блішчыць і промні льюцца,
Ніхто тых чараў не чакаў.

Сяргей Брандт, 31.01.2014

НЕ ПАЛОХАЙСЯ ЦЕМРЫ. ЦIКАВАЕ АПАВЯДАННЕ – Сяргей Брандт

Снег пайшоў з ранiцы, амаль за гадзiну да прыезду гасцей. Cпачатку гэта былi рэдкiя сняжынкi, якiя кружылiся сiроткамi ў халодным паветры i павольна затым апускалiся на чорную мерзлую зямлю. Праз некалькi хвiлiн яны ператварылiся ў пухлыя снежныя шматкi. Адразу пацямнела навокал, сонца спалохана схавалася ў хмарах.

Пад вокнамi праляцеў, шалёна падвываючы, ледзяны паўночны вецер. Ад яго студзёнага ляманту затрашчала нешта на гарышчы i з комiна на падлогу хаты, як шчодрай рукой, сыпанулi жменьку тлустай сажы. Маленькая Iрэнка спалохана паглядзела ў акно, а там, за шыбаю, завiруха мяла так, што не бачна было нават паветкi, а стог з залацiстай саломай дык i зусiм знiк.

misc6_3
Чытаць далей » НЕ ПАЛОХАЙСЯ ЦЕМРЫ. ЦIКАВАЕ АПАВЯДАННЕ – Сяргей Брандт