Усе рубрыкі

Казкі Нутранога Буратына: Мава, Гарбатата і Якубак

Мава

Кожную раніцу мама біла кубак кавы, але аднойчы кава ня вытрымала і запытала яе:
- Чаму ты б’еш толькі мае кубкі, а твае стаяць усе цалюткія на паліцы?

Мама нічога не адказала, нават не закрычэла “ААА! Гаварашчая кава!“, бо ў яе быў дрэнны настрой. Яна ўзяла ды выпіла каву і забрала сабе ўсе ейныя кубкі.

Гарбатата

У гарбатага таты быў кубак гарбаты. Й жонкая гарбатая, й сын. Нават, калі ён гарбеў па-над джэзваю і варыў сабе каву, ў яго ўсё адно атрымоўвалася гарбата. У яго ўвогуле ўсё атрымоўвалася неяк гарбата, не па-людску, бо ён быў грабар гарбаты. Чытаць далей » Казкі Нутранога Буратына: Мава, Гарбатата і Якубак

Катуіроўка

Катуіроўка - Уладзімер Мазго Па-мастацку
Воўк кату
На пяту
Нанёс тату.

Кошачку здзівіў
Сяброўку -
Кот зрабіў
Катуіроўку!

Уладзімер Мазго

Павуціньне — вершык пра інтэрнэт (+mp3)

Гэты верш - з новай дзіцячай кнігі Рыгора Барадуліна -Выпаў грук у грома з рук-

Гэты верш - з новай дзіцячай кнігі Рыгора Барадуліна -Выпаў грук у грома з рук-

Ёсьць павук, нябачны, быццам сон,
Павуцінаю няўлоўны ён.

Абвівае шар зямны з імпэтам.
Той павук завецца інтэрнэтам.

Што было, што ёсьць,
Што будзе ў сьвеце –
Зьвесткі ёсьць пра ўсё ў інтэрнэце.

З дому не выходзячы нікуды
Можаш слухаць птушак, быццам цуды.

Ні пяра ня трэба, ні паперы
Сябру ліст прыслаць. Нячутна ў дзьверы

Грукнецца нябачны пашталён,
Ліст у той жа міг уручыць ён.

Слухай інтэрнэт, чытай, пішы –
Але й сам мазгамі варушы!

Рыгор Барадулін Чытаць далей » Павуціньне — вершык пра інтэрнэт (+mp3)

Як касцы пані абхітрылі. Прыказкі пра гультаёў

У адной пані касцы сена касілі. Утаміліся і ляглі адпачыць. Ажно і пані едзе.

- Уставаймо, хлопцы, бо дастанецца нам ад пані, — кажа адзін касец.
- Ляжыце, хлопцы, скубіце траву, а я ўжо знайду, што сказаць, — адказвае іншы.

Вось пад’ехала пані і пытае сярдзіта:
- Чаго вылежваецеся, гультаі?

А касец ёй:

- Вось, пані, касілі-касілі, ды й дайшлі да такой травы, што каса не бярэ, то мы яе, праклятую, рукамі ірвем.

- А, ну то гэта іншая справа! — прамармытала пані. — То так і далей рабіце…

Зайцы таксама косяць...

Зайцы таксама косяць...

Прыказкі пра гультаёў

1. Гультай за работу, а мазоль за руку.
Калі гультай наракае на цяжкую работу, якая быццам яго ў калецтва ўганяе.
Чытаць далей » Як касцы пані абхітрылі. Прыказкі пра гультаёў

Ст. 54 з 55« Першая...510...535455