|
Мава
Кожную раніцу мама біла кубак кавы, але аднойчы кава ня вытрымала і запытала яе:
— Чаму ты б’еш толькі мае кубкі, а твае стаяць усе цалюткія на паліцы?
Мама нічога не адказала, нават не закрычэла “ААА! Гаварашчая кава!“, бо ў яе быў дрэнны настрой. Яна ўзяла ды выпіла каву і забрала сабе ўсе ейныя кубкі.

Гарбатата
У гарбатага таты быў кубак гарбаты. Й жонкая гарбатая, й сын. Нават, калі ён гарбеў па-над джэзваю і варыў сабе каву, ў яго ўсё адно атрымоўвалася гарбата. У яго ўвогуле ўсё атрымоўвалася неяк гарбата, не па-людску, бо ён быў грабар гарбаты. Чытаць далей » Казкі Нутранога Буратына: Мава, Гарбатата і Якубак

Гарох лапаціцца,
чачавіча квохча,
мак шуміць.
На дварэ — трава, на траве — драва.
Лянок ня любіць лянот,
лынот на любіць лянок.
Цярпеньня няма
цяпер церці
цярніцаю лён.
***
Каля ямы з кіямі,
з кіямі каля ямы. Чытаць далей » Каму па каму, а каму і два камы

Карл у Клары ўкраў каралі.
Пекар Пётр пёк пірог.
Руды гарбаты Рыгор
гроб грыбы граблямі.
Піліп да ліпы пріліп.
Ткач тчэ тканіну
на хустку Антаніне.
***
Намётка ў прачкі,
сарочка ў швачкі. Чытаць далей » Карл у Клары ўкраў каралі

Адна сарока, адна марока,
сорак сарок, сорак марок.
Дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну.
Каваль каваў каня,
конь кавалю капытом,
каваль каню калом.
Каля кавалёвае кузьні
ходзіць кныр з кныранятамі
Клюйце, куры,
крупы каля ступы. Чытаць далей » Ходзіць кныр з кныранятамі
|
|