Усе рубрыкі

Лічылка “Шына”

Shyna1Ехала машына

на бабаруйскай шыне.

Тая шына не стрывала,

гуму ў дзіркі разадрала.

Дзе дамкрат і дзе ключы

Ставіць кола будзеш ты!

 

малюнак: http://dmpokrov.livejournal.com

ЛIЧЫЛКI АД БАЗЫЛЯ КАТОВIЧА I МУРЗIКА ПЯТРОВIЧА – Сяргей Брандт

Частка трэцяя
573660784
• Жыта кана*, цукру кана,
Баба села на барана.
Паскакала ў лясок,
Згубiла жоўты паясок.

• Слухай жа мяне, хлапец,
Не хадзi на той канец.
Бо Бабайка там жыве,
Цябе, як слодыч праглыне.

• Першая ранiца — хустачку шыла,
Другая ранiца — грубку тапiла.
Трэцяя ранiца — ручнiк вышывала,
Чацвёртая ранiца — у голас спявала.
Пятая ранiца — пасцiла ў полi,
Шостая ранiца — палола фасолю.
Сёмая ранiца — вяночкi пляла,
Восьмая ранiца — хворай была.
Дзевятая ранiца — сёння ж свята,
Дзесятая ранiца — жывiце багата!

Сяргей Брандт, 24.06.2013
кана* — фляга для малака ёмкасцю ў 40 літраў

ЛIЧЫЛКI АД БАЗЫЛЯ КАТОВIЧА I МУРЗIКА ПЯТРОВIЧА – Сяргей Брандт

Частка другая
НЯВЕСТКА I СВЯКРОЎ. ПАЛЕССКАЯ ГІСТОРЫЯ
573660784
У хаце за ракою
Жыве нявестка з свекрывёю,
А сынок працуе —
Не ведае, не чуе.
Як цэлы дзень нявестка
Знайсцi не можа месца.
Адзiн — кармiла пылянят,
Два — палола, даглядала сад.
Тры — вышывала хустку,
Чатыры — а страва выйшла густай.
Пяць — падмятала, мыла хату,
Шэсць — збiрала пух ды мяту.
Сем — павесiла фiранкi,
Восем — таўкла гарох на ганку.
Дзевяць – свякроў усё злуецца,
Дзесяць — нявестцы дастанецца.
Лiча добра шэры кот
Толькi задам напярод.
Дзесяць — а свякроў усё злуецца,
Дзевяць — нявестцы дастанецца.
Восем — не роўныя фiранкi,
Сем — не таўкла мак на ганку.
Шэсць — не падмятала хату,
Пяць — не пазбiрала мяту.
Чатыры — i стравы не варыла,
Тры — нiчога не зрабiла.
Два — садок не даглядала,
Адзiн — усiх гусак пагубляла.
У маленькай хаце
Жывуць сынок i мацi.

Cяргей Брандт, 22.06.2013

ЛIЧЫЛКI АД БАЗЫЛЯ КАТОВIЧА I МУРЗIКА ПЯТРОВIЧА – Сяргей Брандт

Частка першая
573660784
Рымцы, грымцы, добры кот,
Выхадзi цяпер упярод.
Рымцы, грымцы, мышы спяць,
Табе цяпер усiх шукаць.

Пячэ зайка зранку
З макам абаранкi.
Адзiн, два — агонь гарыць,
Табе патрэбна выхадзiць.

Раз — сцiзорык, два — цвiчок,
Тры — лабасценькi бычок.
А чатыры — будзе рэч,
Хто не возьме, пойдзе прэч.

Варылi тхаркi юшку
Iз пернiкаў ды сушак.
Даклалi i смятанкi,
З каляровай шклянкі.

A цi можа гэты быць?
Чаго маўчыш? Табе вадзiць.

Сяргей Брандт, 21.06.2013