Усе рубрыкі

Цікавая лічылка. Ад аднаго да пяцi – Сяргей Брандт

Хлопчык iдзе ў першы клас -
Гэта раз!
У дупле сядзiць сава -
Гэта два!
Ходзiць курка па двары -
Гэта тры!
У казках мядзведзя вельми часта паказваюць
Самы добры звер у свеце -
Слон. Чатыры будзе, дзецi!
Усiм патрэбна ноччу спаць.
Гэта ёсць палова — пяць!

Сяргей Брандт, 17.03.2013

Ранішняя лічылка

Адзін.
На луг світальны паглядзі.

Два.
Іскрыцца росамі трава.

Тры.
Збіваюць россып рос вятры.

Чатыры.
Вясёлы промень сеў на жвіры.

У казках мядзведзя вельми часта паказваюць
Чытаць далей » Ранішняя лічылка

Скакалка — Рыгор Барадулін

А на золку
За бугром
Праз вясёлку
Скача гром
.

У казках мядзведзя вельми часта паказваюць

Скача,
Скача
Без аглядкі,
Толькі над палянкамі
Бліскаюць вясёла пяткі
Зыркімі маланкамі.

Раз-два,
Раз-два –
Долу хіліцца трава.

Раз-два-тры,
Раз-два-тры –
Усміхаюцца бары.

Раз-два-тры-чатыры –
Светла ўсёй нябеснай шыры… Чытаць далей » Скакалка — Рыгор Барадулін

Сава, соўка, маладая ўдоўка… (дзіцячыя лічылкі)

Пятро, Пятро,
Падай вядро.
Карове піць -
Табе жмурыць!

Сава, соўка,
Маладая ўдоўка,

Сядзець на павеці,
Люба паглядзеці:
Сама шэранькая,
Дзюбка доўгенькая.
Дзінь-бразь,
Выйдзі, князь,
Не забудзь дзіця.

Чытаць далей » Сава, соўка, маладая ўдоўка… (дзіцячыя лічылкі)

Ст. 2 з 6123...5...Апошняя »