
Сядзіць немец на паліцы,
Лічыць дзеці на вуліцы:
Айн, цвай, драй -
Міша вылятай.
***
На стале ляжала міна,
Па-нямецку гаварыла:
- Энік, бэнік, шмык,
Выйдзі, маленькі мужык.
***
Сядзіць зайчык на прыпечку,
Лічыць дзяцей па-нямецку:
- Сьцяпан, Лявон,
Выйдзі вон.
***
Цок-цыгірок,
Пана фіда-футарок.
Прэла, гарэла.
Вусь, барадусь,
Кіслы квас,
Лаві нас!
***
Анцы-цванцы,
Трынцы-ярынцы,
Пятым-ладым,
Шуктым-буктым,
Дэвір-дэкс!
***
Эна, бэна, рэсь,
Кэнтар, мэнтар, жэсь,
Эна бэна, раба,
Кэнтар, мэнтар, жаба.
***
Э-ката , пэ-ката, мэ,
Абель, дабель, далінэ,
Ікі, пікі, гармацікі,
Клёнц, бонц, заёнц.
***
Эні-бэні, тры канторы,
Сахар, махар, паміноры,
Ас, бас, кіслы, квас,
Выбірайся, чорт, ад нас. Чытаць далей » Ас бас кіслы квас выбірайся чорт ад нас!..










