Усе рубрыкі

Ас бас кіслы квас выбірайся чорт ад нас!..

Сядзіць немец на паліцы, Лічыць дзеці на вуліцы: Айн, цвай, драй — Міша вылятай.

***

На стале ляжала міна, Па-нямецку гаварыла: — Энік, бэнік, шмык, Выйдзі, маленькі мужык.

***

Сядзіць зайчык на прыпечку, Лічыць дзяцей па-нямецку: — Сьцяпан, Лявон, Выйдзі вон.

***

Цок-цыгірок, Пана фіда-футарок. Прэла, гарэла. Вусь, барадусь, Кіслы квас, Лаві нас!

[...]