Усе рубрыкі

УРЫВАК З ПАЭМЫ «РАГНЕДА З РОДУ РАГВАЛОДАЎ» — Сяргей Брандт

Ёсць у народзе пазабытае паданне,
Яно на вуснах засталося асалодай.
Пра веру продкаў, першае каханне
I пра дзяўчынку з родy Рагвалодаў.

Якая, як бурштын зямельных недраў,
Як птушак спеў над лесам старажытны.
Дайшло з пергаменту язычных ведаў,
Дзе руны-рыскi быццам з аксамiту.
рогнеда
Расла дачушка кветкаю дзiвоснай
I з кожным годам — ад зiмы да лета,
Таксамa ў вяночку сцiплым плёсаў,
Iмя прыгожае дасталася Рагнеда.

З дзяцiнства разумела мову птушак,
Звяроў лясных, спеў палявых карэнняў.
Усе прамовы, што сняжок цярушыў
I тое, што спявалi вадзяныя ценi.

Настаўнiкам ёй быў стары язычнiк,
Ён навучаў Рагнеду сваёй справе —
Чытаць па зорах будучыню звычна
I разумець, што шапацяць дубравы.

Была яшчэ блакiтная крынiца,
Што пела зычна на лясным ускрайку.
Салодкая цякла, бруiлася вадзiца,
Яе пiлi ўсе — ваўкi, дзiкi i зайкi.

Але нiхто не ведаў, што крынiца
Нясла ваду жывую ў струменнях.
Дапамагала ране хутка загаiцца,
Ад смерцi ратавала ў iмгненне.

Дык пойдзем далей — Кiеў пахрысцiлi,
Пад крыж паставiлi народ i волю.
Хто не хацеў Хрыста — у агнi палiлi
I чорны дым вiсеў над жытнiм полем.

Сяргей Брандт, 21.07.2013

ЛIЧЫЛКI АД БАЗЫЛЯ КАТОВIЧА I МУРЗIКА ПЯТРОВIЧА – Сяргей Брандт

Частка трэцяя
573660784
• Жыта кана*, цукру кана,
Баба села на барана.
Паскакала ў лясок,
Згубiла жоўты паясок.

• Слухай жа мяне, хлапец,
Не хадзi на той канец.
Бо Бабайка там жыве,
Цябе, як слодыч праглыне.

• Першая ранiца — хустачку шыла,
Другая ранiца — грубку тапiла.
Трэцяя ранiца — ручнiк вышывала,
Чацвёртая ранiца — у голас спявала.
Пятая ранiца — пасцiла ў полi,
Шостая ранiца — палола фасолю.
Сёмая ранiца — вяночкi пляла,
Восьмая ранiца — хворай была.
Дзевятая ранiца — сёння ж свята,
Дзесятая ранiца — жывiце багата!

Сяргей Брандт, 24.06.2013
кана* — фляга для малака ёмкасцю ў 40 літраў

ДРАЖНIЛКI АД ШКАДЛІВАЙ СВIНКI – Сяргей Брандт

Частка другая
загруженное
• Андрэйка-батлейка, медная капейка.

• Алка-галка, альховая палка.

• Эдзiк-бэдзiк, клышаногi мядзведзiк.

• Паyлiнка-малiнка, сухая скарынка.

• Таня-плакса, дрынь-дрынь-дрынь,
На носе гарачы блiн.

• Таўсценькi крот згубiў новы злот,
Шукае ён грошы з мурзатым Алёшам.

• Вадзiм-глядзiм, зусiм адзiн.

• Ларыса-сяброўка згубiла алоўкi,
Зялёная стужка, нямытае вушка.

• Рыгорка-вавёрка раве вельмi горка.

Сяргей Брандт, 23.06.2013

ДРАЖНIЛКI АД ШКАДЛІВАЙ СВIНКI – Сяргей Брандт

Частка першая
загруженное
Цоклi-поклi. Шоклi-боклi.
Вочкi ў цябе прамоклi.
Калi будзеш доўга плакаць,
Жабанём пачнеш ты квакаць.
Шоклi-боклi. Цоклi-шпоклi.

Ты рыпiш, як стары млын
Мо не з’еў пшанiчны блiн?
Мо не пiў ты малака,
Не пасвiў кур i парсюка?
Ноччу нават ты не спiш,
I як млын — рыпiш, рыпiш.
Можа нам зайсцi на госцi,
Змазаць салам табе косцi?

Жадзiна-гавядзiна,
Жадзiна-свiнiна.
Плача i хаваецца
Ля старога млына.
Агурком-салёны нос,
Мохам сівенькім аброс.

Сяргей Брандт, 22.06.2013