Усе рубрыкі

ЛIЧЫЛКI АД БАЗЫЛЯ КАТОВIЧА I МУРЗIКА ПЯТРОВIЧА – Сяргей Брандт

Частка другая
НЯВЕСТКА I СВЯКРОЎ. ПАЛЕССКАЯ ГІСТОРЫЯ
573660784
У хаце за ракою
Жыве нявестка з свекрывёю,
А сынок працуе —
Не ведае, не чуе.
Як цэлы дзень нявестка
Знайсцi не можа месца.
Адзiн — кармiла пылянят,
Два — палола, даглядала сад.
Тры — вышывала хустку,
Чатыры — а страва выйшла густай.
Пяць — падмятала, мыла хату,
Шэсць — збiрала пух ды мяту.
Сем — павесiла фiранкi,
Восем — таўкла гарох на ганку.
Дзевяць – свякроў усё злуецца,
Дзесяць — нявестцы дастанецца.
Лiча добра шэры кот
Толькi задам напярод.
Дзесяць — а свякроў усё злуецца,
Дзевяць — нявестцы дастанецца.
Восем — не роўныя фiранкi,
Сем — не таўкла мак на ганку.
Шэсць — не падмятала хату,
Пяць — не пазбiрала мяту.
Чатыры — i стравы не варыла,
Тры — нiчога не зрабiла.
Два — садок не даглядала,
Адзiн — усiх гусак пагубляла.
У маленькай хаце
Жывуць сынок i мацi.

Cяргей Брандт, 22.06.2013

ЛIЧЫЛКI АД БАЗЫЛЯ КАТОВIЧА I МУРЗIКА ПЯТРОВIЧА – Сяргей Брандт

Частка першая
573660784
Рымцы, грымцы, добры кот,
Выхадзi цяпер упярод.
Рымцы, грымцы, мышы спяць,
Табе цяпер усiх шукаць.

Пячэ зайка зранку
З макам абаранкi.
Адзiн, два — агонь гарыць,
Табе патрэбна выхадзiць.

Раз — сцiзорык, два — цвiчок,
Тры — лабасценькi бычок.
А чатыры — будзе рэч,
Хто не возьме, пойдзе прэч.

Варылi тхаркi юшку
Iз пернiкаў ды сушак.
Даклалi i смятанкi,
З каляровай шклянкі.

A цi можа гэты быць?
Чаго маўчыш? Табе вадзiць.

Сяргей Брандт, 21.06.2013

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ад шчырага хатняга Дамавiка Мiколы – Сяргей Брандт

Частка першая
Pereezd3
• Не мяцi хату ў дзень восьмага лiпеня! Ты можаш вымесцi cа смеццем i дамавіка, якi ў гэты дзень сядзiць пад мятлой. Тады твая хата застанецца без свайго ахоўнiка i дапаможцы. Людзi кажуць, што: « У дзень на Хвядору — пакінь хату ў спакоi, смецце хай сабе ляжыць — дамавiк на iм сядзiць.»

• Пры пераездзе на новае месца жыхарства — стары венiк патрэбна забраць разам з сабой, так як з iм перадаецца вязенне старой хаты. На гэтай хатняй прыладзе дамавiк можа „пераехаць“ да свайго новага жылля.

• Нельга, кажуць старыя людзi, мясцi ў хаце рознымі венiкамi, бо тады сваё багацце па ўсiх кутах «размяцеш», iнакш кажучы, збяднееш зусiм.

• Забараняецца выносiць смецце ўвечар, пасля заходу сонца, усё гэта к галечы.

Сяргей Брандт, 19.06.2013

ЗАМОВА АД НЕЧЫСЦI — Сяргей Брандт

Чытаецца тры разы ў ноч на Івана Купала

Хата з цёплымi вугламi,
Хата з моцнымi дзвярамi.
З празрыстымi вокнамi,
Са спадарамi добрымi.

555
У куце вiсiць iкона,
У касцёле асвянчона.
Даматканы палавiк,
Ёсць свой родны дамавiк.

За ахову — з мядком блiн,
Ад дурных гасцей. Амiнь.

Сяргей Брандт, 17.06.2013