Усе рубрыкі

20 скарагаворак на ўсялякі выпадак

Кот у ботах-скараходах

  1. Белы бусел баіў байку беламу зайку.
  2. Боб ды боб — два бабы, а яшчэ боб — тры бабы.
  3. Вадавоз вёз ваду ад вадаправода.
  4. На двары стары баран грукаў зранку ў барабан.
  5. Добра ўсюды добраму. Добраму ўсюды добра.
  6. Дудар дудару дарма грае.
  7. Лаўрэн лавіў рыбу, Лара варыла рыбу з лаўровым лістом.
  8. I Піліп да ліпы прыліп. Да ліпы прыліп і Піліп.
  9. Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце.
  10. Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі.
  11. Пракоп і Барыска елі барбарыскі.
  12. Пароль — «Арол».
  13. Рабая курка клюе крупкі.
  14. Рыбак Рыгор рыбачыў на рацэ.
  15. Ткач ткаў хустку на таху і хукаў на руку.
  16. Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце,
    А чубаты чачот топча, топча агарод.
  17. Раз прывёз Рыгор Цімоху мех арэхаў, мех гароху.
  18. Маша шыла шапку Сашу. Шапку Сашу шыла Маша.
  19. Саша на шашы, смокчучы сушку, шагам шпарка шпарыла.
  20. Смешкі кошцы, слёзкі мышцы.

Цікавая лічылка. Ад аднаго да пяцi – Сяргей Брандт

Хлопчык iдзе ў першы клас —
Гэта раз!
У дупле сядзiць сава —
Гэта два!
Ходзiць курка па двары —
Гэта тры!
дети-наше-будущее
Самы добры звер у свеце —
Слон. Чатыры будзе, дзецi!
Усiм патрэбна ноччу спаць.
Гэта ёсць палова — пяць!

Сяргей Брандт, 17.03.2013

Загадкі ад матулі і таткі – частка 4

Куст з малымі кавунамi.
Ён калючы самы-самы.
Усе рукi абдзярэш,
Пакуль ягады нарвеш…

Белы ды не цукар,
Сыпiць завiруха…

Зорачкi празрыстыя,
Легкiя, iскрыстыя.
Абляпiлi ўсе кусты,
Будзе па вясне вады…

Быў учора, сёння есць,
А заўтра будзе новы госць… Чытаць далей » Загадкі ад матулі і таткі – частка 4

Загадкі ад матулі і таткі – частка 3

Вышывае белым ноччу,
Мае лапкi, мае вочы.
Павуцiнкi: чок-чок-чок!
Тчэ на кроснах…

Круглы, як мячык,
Духмяны i смачны.
Салодкi матросiк,
Скручаны хвосцiк. Чытаць далей » Загадкі ад матулі і таткі – частка 3