Усе рубрыкі

Загадкі ад матулі і таткі – частка 5

Смачна ён у бярлозе спiць,
Смокча лапу i сапiць.
А калi растане снег,
Сцеражыся, чалавек.

Крадзе нясушак, яйкi
I гонiцца за зайкай.
Вось дык хiтрая краса
Быццам полымя …

Ляжыць у балоце бервяно,
Зубастае i злючае яно.

Ён ваду з сабой цягае ў мяхах,
A злуецца i плюецца — немы жах.

Адгадкі:
Паказаць схаваны тэкст

21.03.13, Сяргей Брандт

Загадкі ад матулі і таткі – частка 4

Куст з малымі кавунамi.
Ён калючы самы-самы.
Усе рукi абдзярэш,
Пакуль ягады нарвеш…

Белы ды не цукар,
Сыпiць завiруха…

Зорачкi празрыстыя,
Легкiя, iскрыстыя.
Абляпiлi ўсе кусты,
Будзе па вясне вады…

Быў учора, сёння есць,
А заўтра будзе новы госць… Чытаць далей » Загадкі ад матулі і таткі – частка 4

Загадкі ад матулі і таткі – частка 3

Вышывае белым ноччу,
Мае лапкi, мае вочы.
Павуцiнкi: чок-чок-чок!
Тчэ на кроснах…

Круглы, як мячык,
Духмяны i смачны.
Салодкi матросiк,
Скручаны хвосцiк. Чытаць далей » Загадкі ад матулі і таткі – частка 3

Загадкі ад матулі і таткі – частка 2

Cнегам замяло двары,
Цягне белым ад зямлi.
Завiруха дах зрывае,
Калi гэта ўсё бывае?

Шчупак расколе хвастом лёд,
Грымiць, смяецца крыгаход.
Вада да хаты падыйшла,
Прыйшла жаданая …. Чытаць далей » Загадкі ад матулі і таткі – частка 2

Ст. 2 з 5123...5...Апошняя »