Усе рубрыкі

Казкі-загадкі: Брат і сястра

Жылі-былі брат і сястра. Брат быў ружовашчокі, а сястра, наадварот, – смуглявая. У брата было толькі адно сонейка, а ў сястры – месяц рагаты і тысячы зорак.

Жылі яны спачатку дружна, а потым пасварыліся.

Малюнак: Lisa Evans

Малюнак: Lisa Evans

Сястра ўсё пасмейвалася з брата:

- Што ты з адным сонейкам гуляеш? Вось у мяне, бачыш, колькі зорак! З імі гуляць куды цікавей.

Маўчаў брат. Чытаць далей » Казкі-загадкі: Брат і сястра

Загадкі пра сонца, месяц, зямлю

Малюнак турэцкага мастака Gurbuz Dogan Eksioglu

Малюнак турэцкага мастака Gurbuz Dogan Eksioglu

1. Коціцца катушка – ні звер, ні птушка, ні камень, ні вада, а што – адгадай!
2. Усе яго любяць, чакаюць, а глянуць, убачуць – адразу заплачуць.
3. Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое – ўночы.
4. Пакаціўся клубок, рассыпаўся гарох, пачало світаці – няма чаго збіраці.
5. Мяне б’юць, калоцяць, варочаюць, рэжуць, а я ўсё цярплю і ўсім дабром плачу.
Чытаць далей » Загадкі пра сонца, месяц, зямлю

Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае…

  1. Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае.
  2. У нашае малодкі чатыры калодкі.
  3. Маці – таўстуля, дачка – красуля, а сын – перабор, выскачыў на двор. Што за яны?
  4. Мяне з дрэва паламалі, потым лыкам абвязалі. Ну, а я і не сумую ды па хаце ўсё танцую.
  5. У лес ідзе – дамоў глядзіць, дамоў ідзе – у лес глядзіць.
  6. Хутка грызе, дробна жуе, сама не глынае.

Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае...

Чытаць далей » Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае…

Ст. 3 з 41234