Cнегам замяло двары,
Цягне белым ад зямлi.
Завiруха дах зрывае,
Калi гэта ўсё бывае?
Шчупак расколе хвастом лёд,
Грымiць, смяецца крыгаход.
Вада да хаты падыйшла,
Прыйшла жаданая ….
Не каменьчык, а цяжкi,
Расце на полi ля ракi.
Увосень усе яе капаюць,
Другiм хлебам называюць.
Хто грызе, лускае шышкi?
Не лiса, не таўсты мiшка?
Вось як скача па сасне
З хвастом рыжым па вясне.
Адгадкі:
Паказаць схаваны тэкст
Сяргей Брандт, 14.03.2013
Каментаваць