Усе рубрыкі

Небывальшчына

У лесе зімовым ад зайца ўцякала лісіца: Спужалася вельмі, калі ён страшэнна зароў. Лісіца зімой, яна ўсіх, нават мышкі баіцца, А заяц палохае нават асілкаў-зуброў…

[...]

Хто як зімуе

Моцна спіць зімой вавёрка – у яе пад снегам норка. А ў бярлозе, у бары, смокча лапу лось стары.

І казуля не ўтрывала, і таксама прыдрамала, у нары, у гушчары, да вясновае пары. Спіць яна і бачыць сны аж да самай да вясны.

[...]

Верш, дзе ўсё наадварот

Граблі сенам дзед грабе, А трава кароў скубе, З-пад сабакі брэша плот, На гурках расце гарод. Парсючка фасоля зрыла, Хмарку сонейка закрыла, Праз раўчук асфальт пацёк… Кот ад мышкі ледзь уцёк!

[...]