Аднаго разу Шпачок звярнуўся да Шпака-таты:
— Тата, многія птушкі кажуць, што хутка восень наступіць. Апішы мне гэту восень, каб я мог уявіць яе як жывую.
Шпак да знаёмага Грака сабраўся ляцець, не меў часу. Таму вось як апісаў наступленне восені:
Пакарацелі дні. Пайшлі дажджы. Пажаўцела лісце. Закурлыкалі жураўлі. Наступіла восень.
Сядзіць Шпачок за сталом, уважліва чытае татаў тэкст, а восень уявіць як жывую ніяк не можа.
Невядома, што ён рабіў бы, калі б суседка Сарока да яго не завітала.
— Сарока-белабока, птушкі кажуць, што неўзабаве восень наступіць. Я папрасіў тату, каб апісаў яе, як жывую. Ён, здаецца, апісаў, але я не магу ўявіць яе — паскардзіўся Шпачок. Чытаць далей » Лінгвістычныя казкі: Дапамажыце Шпачку