Жылі-былі каток і пеўнік. Збудавалі яны хатку пры лесе.
Кажа раз каток пеўніку:
- Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачыніся й нікога ня пускай у хатку.
І пайшоў.
Ажно прыбягае ліска пад акенца ды просіць:
- Пеўнік, пеўнік, адчыні!
Памяла мне пазыч.
Прыехалі госьці з Замосьця, няма чым печ вымесьці, пірагі пячы.

Прыбягае ліска пад акенца ды просіць...
А пеўнік на гэта:
- Зводзіш ты мяне, зводзіш, ты мяне абманеш. Не адчыню я хаткі й табе нічога ня дам.
- Ах, які ж ты злосны! – кажа ліска.
- А я не маню, каб я жыла. Ну, калі ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок!
Адчыніў пеўнік акенца і дае ёй памяло, а ліска не за памяло, а за яго – ды наўцекі.
Стаў пеўнік галасіць: Чытаць далей » Каток з пеўнікам ды ліска