Усе рубрыкі

Матчына скала (карэйская казка)

Зайшоў неяк у адну вёску манах.
Басни про манах Быў на ім яркі халат і капялюш, а ў руках палка.

Вось ходзіць манах ад хаты да хаты, міласці просіць. Амаль ўсю вёску абыйшоў, і раптам бачыць — на іншым беразе вялікая хата пад чарапічным дахам стаіць.

Пайшоў манах да той хаты, пастукаўся ў вароты. Выйшаў з хаты стары — але ж злы як чорт, замахаў на манаха рукамі, і як закрычыць:

- Няма ў нас нічога, пайшоў прэч!

Манах кажа ветліва:

- Калі ласка, ахвяруйце што-небудзь. Ужо калі ў такой багатай хаце нічога не знойдзецца, хто ж тады мне міласціну падасць?

- Вось пракляты манах! Да чаго ж назойлівы! Калі я і разбагацеў, дык ва ўсякім разе, не з тваёй дапамогай! І няма чаго тут разважаць, прыбірайся!

У вёсцы ўсе ведалі, які стары злы і не любілі яго.

Але нават гэтага скнару пранялі мудрыя гаворкі манаха, і не ведаў ён, як лепей зрабіць, і стукаў па зямлі доўгай трубкай, попел з яе вытрасаючы.

Потым выхапіў у манаха торбу, пайшоў у хлеў, напоўніў торбу ляжалым гноем і прынёс манаху. Той моўчкі ўзяў торбу, нізка пакланіўся і пайшоў прэч.

Ідзе манах па дарозе, раптам чуе — хтосьці яго кліча.
Глянуў, а гэта нейкая жанчына яго даганяе. Чытаць далей » Матчына скала (карэйская казка)

Беларускія народныя казкі ад UNICEF (складанка, mp3)

Цудоўныя невялікія казачкі ад гуказапісваючай студыі “ОСМОС” пры супрацоўніцтве з UNICEF.

Бык і ваўкі

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Басни про манах
Чытаць далей » Беларускія народныя казкі ад UNICEF (складанка, mp3)

Беларускія народныя казкі ў mp3

У складанцы 11 казак. Агульны час 1 гадзіна 7 хвілін. Літаратурная апрацоўка казак: Я.Колас (1), А.Якімовіч (2—11). Чытае Віктар Манаеў.

Невялікая казака чытаць

Складанку магчыма купіць на cd!
Купіць

Спампаваць: Чытаць далей » Беларускія народныя казкі ў mp3

Як звяры хвасты атрымоўвалі (народная казка)

Быў такі час на зямлі, калі звяры ня мелі хвастоў. Заязь страшэнна дакучала ім: абараніцца звяры ня мелі чым. І вось аднойчы ад ляснога цара выйшаў загад, каб звяры йшлі хвасты атрымліваць. Пайшлі ганцы ўва ўсе канцы з пушчаў, лясоў і палёў склікаць звяроў. Паведамілі ваўка, лісіцу, куніцу, пабудзілі й мядзьведзя ў яго бярлозе…

Невялікая казака чытаць

— Добра, — кажа Мішка: — я зараз прыйду, адно загляну да старое ліпы, ці не знайду там чаго пасьнедаць.

Запраўды, у дуплё старое ліпы дзікія пчолы нанасілі шмат мёду. Стаў Мішка ламаць дуплё ды выграбаць мёд. Пчолы жалілі яго, але ён не зважаў на гэта, заграбаў мёд і пчол і парахню, што прыстала да мёду, еў усё ды толькі мармытаў ад асалоды. Наеўшыся, ён ужо хацеў ісьці на сходку, аж глянуў, што шэрсць уся выпацкана ў мёд ды парахню. Чытаць далей » Як звяры хвасты атрымоўвалі (народная казка)