| 
			
		 | 
		
		
				
		
		
		
		
								
										  
Яська прадае на кірмашы тавар, 
Зоська ў клубе песенькі пяе. 
Яська кажа Зосьцы пра прыгожы твар, 
А Зоська проста за руку яго бярэ. 
Паглядзі, паглядай –Пазайздросці: 
Гэта – жыццё на дваіх!  
Ясь да ювеліра хуценька ідзе, 
Залаты пярсцёнак ён бярэ. 
Зосьцы падарунак у далонь кладзе, 
А Зоська сціпла  пасьміхаецца й пяе. Чытаць далей » Beatles па-беларуску: “Па-гля-дзі, па-гля-дай” 
 								 	
						
		
								
										Я хаджу па белым свеце 
I гляджу, як вы жывеце. 
Калi трэба – памагу, 
Бо я ўсё рабiць магу. 
  
 Ноты да калыханкі Дзед Барадзед 
Прыпеў: 
Хто я? Дзед-барадзед, 
Абышоў белы свет, 
А цяпер у цiхi час 
Завiтаў да вас.
 З вамi побач буду ўсюды, 
Трэба цуды – зробiм цуды, 
Трэба казка – раз, два, тры, 
Вось i казка вам, сябры! 
Вечарамi казкi баю, 
Я ў запасе шмат iх маю. 
А як прыйдзе казка ў сне, 
Зноў кажыце: дзякуй мне… 
Я хаджу па белым свеце – 
Ваш найлепшы сябар, дзецi, 
I вядома нават мне, 
Што вы бачыце ўва сне. Чытаць далей » Дзед Барадзед — калыханка (два варыянта, mp3+ноты) 
 								 	
						
	
					
 | 
			
 |