Усе рубрыкі

Дзед Барадзед — калыханка (два варыянта, mp3+ноты)

Я хаджу па белым свеце
I гляджу, як вы жывеце.
Калi трэба – памагу,
Бо я ўсё рабiць магу.

Дзед Барадзед

Ноты да калыханкі Дзед Барадзед

Ноты да калыханкі Дзед Барадзед


Прыпеў:
Хто я? Дзед-барадзед,
Абышоў белы свет,
А цяпер у цiхi час
Завiтаў да вас.

З вамi побач буду ўсюды,
Трэба цуды – зробiм цуды,
Трэба казка – раз, два, тры,
Вось i казка вам, сябры!

Вечарамi казкi баю,
Я ў запасе шмат iх маю.
А як прыйдзе казка ў сне,
Зноў кажыце: дзякуй мне…

Я хаджу па белым свеце –
Ваш найлепшы сябар, дзецi,
I вядома нават мне,
Што вы бачыце ўва сне. Чытаць далей » Дзед Барадзед — калыханка (два варыянта, mp3+ноты)

Беларускія народныя казкі, ч.1 — Казкі пра жывёл (mp3)

Чытае Алег Хаменка.
Агульны час гучаньня 62:11
10 трэкаў

Казкі пра жывёл, ч.1

Змест

1. Бык і ваўкі
2. Бык, парсюк, гусакі і певень
3. Воўк, Зьмітрок, кабыла і баран
4. Воўк, стары сабака і кот
5. Дзед ды баба і воўк
6. Дурны воўк
7. Жораў ды чапля
8. Зайкіна хата
9. Каза ў арахах
10. Каза Дарота Чытаць далей » Беларускія народныя казкі, ч.1 — Казкі пра жывёл (mp3)

Жылі у бабусі вясёлыя гусі (+mp3)

Жылі у бабусі
Вясёлыя гусі:
Адзін шэры,
Другі белы —
Вясёлыя гусі.

Жылі у бабусі

Гагаталі тыя
Гусі маладыя:
Адзін шэры,
Другі белы —
Гусі маладыя. Чытаць далей » Жылі у бабусі вясёлыя гусі (+mp3)

Экалагічная маляванка

Гэтую маляванку зрабілі вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. У сшытку 9 малюнкаў.

eka_maljaavanka

Кніжка вытрымала 2 перавыданні, мае выразны прырода-этычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. Чытаць далей » Экалагічная маляванка