Жылі у бабусі вясёлыя гусі (+mp3)
Жылі у бабусі
Вясёлыя гусі:
Адзін шэры,
Другі белы -
Вясёлыя гусі.
Гагаталі тыя
Гусі маладыя:
Адзін шэры,
Другі белы -
Гусі маладыя.
Бегалі па траўцы,
Мыліся ў канаўцы.
Адзін шэры,
Другі белы -
Мыліся ў канаўцы.
Вось крычыць бабуся:
“Ой, прапалі гусі!
Адзін шэры,
Другі белы -
Гусі мае, гусі!”
Вынырнулі гусі
Ад бабусі блізка.
Адзін шэры,
Другі белы -
Кланяліся нізка.
Укр. нар. песня
Перакл. В. Жуковіча
Слухаць мінус і спяваць:
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version . You also need to have JavaScript enabled in your browser.
***
Яшчэ па тэме:
- Песенька пра коніка
- Тры кацяняткі (дыяфільм)
- А ён дзякуй не сказаў, толькі дулю паказаў…
- Чароўная казка пра нябесны слінг
- Беларуская калыханка па тэлефоне
спасылкаФармат: mp3 mp3
Аб`ём: 1.5 Мб 1.5 Мб
Рэйтынг: Без адзнакі Без адзнакіСпампаваць: спасылка














Новыя каментары