|  | 
										Праваную вашай увазе 13 размалёвак на дзіцяча-бацькоўскую тэматыку. На малюнках, якія адмыслова для вас зрабіла мастачка Ірына Генералава, вы знойдзеце і цяжарную маму, і маму ў слінгу, якая корміць грудзьмі ці збірае грыбочкі, і тату з калыскай, і ўсю сям’ю, што вандруе па замежжах… 
 Увогуле, маляванкі зроблены з прыцэлам  не толькі на маленькіх людзей 3-4-5 гадоў, але і на вялікіх. То бок, можна нават назваць гэты праект размалёўкамі для дарослых :) У любым выпадку, спадзяюся, вам і вашым малым спадабаецца!  Чытаць далей » Маляванкі для бацькоў :) 
										Папугай гаворыць Пелiкану:«Ты чаму такi не паслухмяны?
 Жабянят ты ловiш на балоце,
 Стварыý сабе акварыум у роце.
 Жабяняты квакаюць i скачуць,Дадому хочуць бедненькiя, плачуць.
 Адкажы мне лепей, Пелiкоша,
 Навошта табе гэтакая ноша?
 Чытаць далей » Папугай i Пелiкан.Алег Старынчык.
 
										Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменьнікі, акторы, артысты і нават адзін дыплямат узялі ўдзел у сумесным праекце інтэрнэт-парталу Tuzin.FM ды Беларускага Радыё Рацыя «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі, беларускага пісьменьніка зь Вільні.  Дзінь-дзілінь - пара гуляць у казкі Чытаць далей » Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі 
										Сустрэча з Юі Вісландэр — аўтарам серыі дзіцячых кніжак пра Маму Му — адбудзецца ў Менску 12 лютага 2012 г. у кнігарні «ЛогвінваЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 14й — абавязкова прыходзьце!  Чытаць далей » Аўтарка “Мама Му” ў Менску!
 |  |